КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Уладзімір Някляеў

RSS канал автора
Поделиться:
Иллюстрация № 1 читать онлайн КулЛиб

Уладзімір Пракопавіч Някляеў (11 ліпеня 1946, Смаргонь, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011).
Ад 25 лютага 2010 года ён стаў лідарам грамадскай кампаніі «Гавары праўду!», а 2 верасня заявіў, што плануе вылучыць сваю кандыдатуру ў прэзідэнты Беларусі на найбліжэйшых выбарах[2]. 18 лістапада 2010 года Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў Някляева кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.
Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракоп Мікалаевіч, рускі, па прафесіі механік. Маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пракоп Някляеў, ураджэнец Сібіры, па сканчэнні вайны быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас у Смаргонскім раёне. Там ён пазнаёміўся з маці Уладзіміра і пабраўся з ёю шлюбам. Працаваў старшынёй сельсавету ў вёсцы Крэва.
Дзіцячыя гады пражыў у Крэве. У 1962—1966 г. вучыўся ў Мінскім тэхнікуме сувязі. Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). У 1972—1975 — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Знамя юности», у 1975—1978 — рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». З 1978 — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 — галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»), штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1978). Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 г. выехаў у Польшчу.
З 2010 г. узначальвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду». 18 мая 2010 г. адбыліся обшукі ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі, Уладзімір Някляеў затрыманы.
Дэбютаваў вершамі ў 1970 г. Аўтар кніг паэзіі «Адкрыццё» (Мн., 1976), «Вынаходцы вятроў» (Мн., 1979), «Знак аховы» (Мн., 1983), «Местное время» (М., 1983), «Наскрозь» (вершы і паэмы, 1985), «Дерево боли» (М., 1986), «Галубіная пошта» (Мн., 1987), «Вежа» (Мн., 1989), «Прошча» (Мн., 1996), «Выбранае» (Мн., 1998), «Так» (Мн., 2004). Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Меў Марык бомбу», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Аўтар раману «Лабух» (Мн., 2003).
У перыядычным друку выступае з празаічнымі творамі (паводле аповесці «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, А. Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя «Вавілон», пастаўленая Мікалаем Мацкевічам у 1990), літаратурнымі эсэ, крытычнымі артыкуламі.

Сортировать по:

Автор


Першая кніга паэта
Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
Книга - Уладзімір  Някляеў - Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без (fb2) читать без регистрации
Fb2

Бары-бэры
Книга - Уладзімір  Някляеў - Бары-бэры (fb2) читать без регистрации
Fb2

Вежа
Книга - Уладзімір  Някляеў - Вежа (fb2) читать без регистрации
Fb2

Выбранае
Книга - Уладзімір  Някляеў - Выбранае (fb2) читать без регистрации
Fb2

Школьная бібліятэка
Вынаходцы вятроў
Книга - Уладзімір  Някляеў - Вынаходцы вятроў (fb2) читать без регистрации
Fb2

Вяртаньне Веры
Книга - Уладзімір  Някляеў - Вяртаньне Веры (fb2) читать без регистрации
Fb2

Гэй бэн гіном
Книга - Уладзімір  Някляеў - Гэй бэн гіном (fb2) читать без регистрации
Fb2

Знак аховы
Книга - Уладзімір  Някляеў - Знак аховы (fb2) читать без регистрации
Fb2

Лабух
Книга - Уладзімір  Някляеў - Лабух (fb2) читать без регистрации
Fb2

Лапаціна
Книга - Уладзімір  Някляеў - Лапаціна (fb2) читать без регистрации
Fb2

На ўсякім свеце
Книга - Уладзімір  Някляеў - На ўсякім свеце (fb2) читать без регистрации
Fb2

Наскрозь
Книга - Уладзімір  Някляеў - Наскрозь (fb2) читать без регистрации
Fb2

Паэмы
Книга - Уладзімір  Някляеў - Паэмы (fb2) читать без регистрации
Fb2

Прошча
Книга - Уладзімір  Някляеў - Прошча (fb2) читать без регистрации
Fb2

Так
Книга - Уладзімір  Някляеў - Так (fb2) читать без регистрации
Fb2

Цэнтр Еўропы
Книга - Уладзімір  Някляеў - Цэнтр Еўропы (fb2) читать без регистрации
Fb2

Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Поэзия  
Адкрыццё
Книга - Уладзімір  Някляеў - Адкрыццё (fb2) читать без регистрации
Fb2

Поэзия  

Першая кніга паэта