КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Рэдактарава хата [Іван Навуменка] (fb2)

Рэдактарава хата
Іван Навуменка
Жанры: Советская проза  

Добавлена: 07.02.2021
Версия: 1.01
Кодировка файла: UTF-8
Аннотация:

Усё здарылася зусім не так, як гэта ўяўлялася мне спачатку. Ехаў я ў Бярэзнікі з усведамленнем важнасці і адказнасці сваёй камандзіроўкі, і душа мая проста спявала. Навакол быў май, расцвіталі сады, шчабяталі птушкі, свяціла сонца. Я ехаў у кузаве паўтаратонкі і складаў самыя смелыя планы наконт сваёй будучыні. Упершыню за чатыры месяцы работы ў рэдакцыі абласной газеты мне даручылі сапраўднае вялікае заданне. Блізілася гадавіна Перамогі, і рэдактар загадаў мне ў самы аператыўны тэрмін арганізаваць паласу з калгаса, які называўся «Дзень Перамогі». Учарашнія франтавікі павінны былі расказаць у газеце, чаго дамагліся яны за першы неваенны год...

Скачать fb2Читать
Читать постранично