КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая [Людміла Хейдарава] (fb2)

Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая
Людміла Хейдарава
Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая (fb2)
Жанры: Историческая проза  

Добавлена: 24.05.2022
Версия: 1.001
Кодировка файла: UTF-8
Аннотация:

Хаця падзеі, якія разгортваюцца ў рамане, прыпадаюць на сярэдзіну XVII стагоддзя падчас вайны з Масковіяй і геаграфічна адпавядаюць беларускай зямлі ў басейне ракі Бярэзіны і яе прытока Свіслачы, - гэтая гісторыя магла здарыцца дзе заўгодна і калі заўгодна. Таму не варта гартаць энцыклапедыі ў пошуках імёнаў, пададзеных у рамане, ды строга судзіць храналогію гістарычных падзей, у якія трапляюць героі. Але - хто ўзыходзіў на круты замкавы курган, што высіцца над сутокам дзвюх маляўнічых рэк каля мястэчка Свіслач, якое ў мінулым мелася быць цэнтрам удзельнага княства, слынным горадам, хто ступаў па сцёртым бруку ягонага падножжа, хто падняўся да векапомных волатаў-камянёў, пакладзеных у падмурак аднаго з былых гмахаў замчышча, - той адчуе веліч гэтай зямлі, якую нішчылі і рабавалі на працягу шматлікіх стагоддзяў ворагі і часовыя гаспадары, суайчыннікі і заваёўнікі, і ўсё-ткі не здолелі адабраць яе моц, зруйнаваць яе памяць, пазбавіць яе гонару. А я - жыла на гэтай зямлі, жыла яе хараством, ласкай і веліччу, жыла яе гнеўнымі і смешнымі, жорст-кімі і рамантычнымі паданнямі - такімі, як і самі людзі, якія адвеку сяліліся тут або пакідалі яе ў пошуках лепшай долі, прыходзілі сюды са зброяй або паміралі за яе і на ёй. Гэтыя паданні, як і колішняе падлеткавае ўяўленне, шчодрае на прыдумку, крыніцамі жывілі плынь майго расповеду. Мая праца - не даніна зямлі, якая гадавала мяне, бо даніну плацяць паднявольныя, не ўдзячнасць ёй, бо па аддзяцы чалавек лічыць сябе нічым не абавязаным. Гэты сказ - прызнанне ў любові, якую яна адкрыла мне ў гэтым свеце, з якой вучыла мяне сваёй мудрасці, моцы і слову - прызнанне ў любові зямлі, што ўвасобіла маё запаветнае Белаводдзе, зямлі, на якой жыла і жыве нашая сапраўдная Літва, нашая Белая Русь.

Скачать fb2Читать
Читать постранично