МАНАЛОГ СЛАНЕЧНІКА, ТВАЕ ВОЧЫ 1 Я
«Мне б — як усе... А промень веснавы
Маім лістом, маім пялёсткам стане —
І ўжо не йдзе й на момант з галавы
Бязлітаснае сонечнае ззянне.
І заўтра, як учора, як заўжды,
Не ў сіле адарваць ад сонца твару,
Няўцямна залатыя павады
Усё лаўлю з-за навальнічнай хмары.
Як быццам лета можна затрымаць,
Як быццам нешта ў гэтым свеце вечна...»
Снягі. А мне зіма — як не зіма,
А мне ўтваіх вачах
цвіце сланечнік!
Калі б на свеце меўся бог,
Услед за мудрацамі Усходу я
Такой малітваю яго маліла б:
— О, божа, дай мне сілы не змяняць
Таго, чаго змяніць не ў сіле я;
— І дай мне мужнасці зрабіць усё,
Што я ў жыцці маім зрабіць павінна;
— І дай мне мудрасці, каб разлічыць,
Што — не пад сілу мне, а што — мой
абавязак...
Прыпыніцеся, дні, пачакайце!
Лёт шалёны...
...Пасадзі пад акном маім, бацька,
Рабіну і клёна.
Я не ведаю дрэва, якое
Красамоўней рабіны
Мне сцвярджала б заўсёднай парою,
Што нягоды любыя
Можна мужнай душой адолець
(Так, як маці,)
І з падсечаным нават голлем
Цвету не страціць.
Я не ведаю дрэва, каб гэтак,
Як клён, гаварыла
Пра ранімасць бацькоўскага свету,
Пяшчоту і сілу...
Пасадзі пад акном маім, бацька,
Рабіну і клёна.
Век над лёсам дачкі калыхацца
Санцалюбным іх кронам.
З якой цярплівасцю
Прыладжвае бусліха
Галінку крохкую ў сваё гняздо,
Пакуль яна тапырыцца пакіне,
Пакуль
У буслянкі адзінства непаўторнае
Не ўпішацца.
О, як зайздросна мне майстэрству
гэткаму!
І ў празарлівай птушкі я прашу —
Хіба ж дарэмна менавіта з ёю
Свае найлепшыя чаканні людзі
звязваюць?
Прашу я:
— Навучы мяне, маўклівая,
На вострай, на драпежнай баране
Крыўд, непапраўнасцей, няўдач, памылак
Знітоўваць так —
Да будня будзень —
Дні мае,
Каб з іх няўхільна-шэрага гнязда
Умела станавіцца на крыло —
Уздрыгліва, няўклюдна, неўміруча! —
Як буслянятка першае тваё,
Мая,
Мной непрадбачаная,
Радасць.
Цярпенню навучы мяне,
Маўклівая...
Зусім скалела рыжая лазінка.
Пад панаваннем лютаўскае белі
Зялёны колер стаў амаль паданнем,
Якое ледзь ліпела на краёчку
Нямыслімае памяці яе.
Але аднойчы варухнуўся корань —
І пацяплела ўзрушана зямля,
І лужынкай блакітнаю апаў,
Не ўцяміўшы, што здарылася, снег.
Ускрыкнула ад неспадзеву кнігаўка:
Заместа зледзянелае лазінкі
Ускалыхнуўся сонечны прамень!
І ў воклічах уражанае птушкі
То ўсмех, то недарэчнае рыданне...
Як хораша разгублены ты сёння:
«Чаму цяпер не раніца, а вечар?..»
Так накалела рыжая лазінка...
Як доўга не вяртаюцца буслы.
Даўно на рэках лёд у вырай сплыў.
Даўно ўжо крыламі, нібы рукамі,
Разводзяць над лазою жоўтай кані.
І абтрасае звонкі свіст шпачыны
Пылок з сярожак вольхі і ляшчыны.
На ўгрэвах паадскоквала трава.
...Як доўга не хмялее галава.
Так рады дружнай веснавосці вочы —
А сэрца радавацца што ж не хоча?
Няма яму вясны, яшчэ няма.
На чорна-белых берагах—зіма.
Дзён чарната ды бель даўгіх начэй...
А сонца зіхаціць усё ярчэй!
Усё вастрэй напружваецца слых:
«А можа, сёння прыляцяць буслы?»
Нібы ад іх прылёту акрыяе
Душа.
Нібыта не цябе чакае.
...Усе задумы, словы, крокі, сны —
Яны не абрываюцца труною:
У душах блізкіх ядрацца яны
Неўразумелай, жорсткаю віною.
А свет — ранейшы?.. І не той, і той:
У кожнага свой смех і свае слёзы.
Атаву спеліць позні травастой,
І кнігаўкі крычаць ў апошніх лозах.
Усё, як пры табе. І я сама
У клопатаў ранейшых у палоне,
Як пры табе. Але цябе—няма,
«Няма й не будзе...»—сэрца захалоне.
Дык што ж такое, гэтае жыццё?!.
Я азіраюся: твой сын малодшы
На ўзмежжы, колючыся аб асцё,
Збірае ў жменьку цёплыя валошкі...
Сівелі азёры з бяды і адчаю,
Чарнелі ад гора крывавага дня.
Крычала ў бяспамяцці, білася чайка:
У небе гарэла яе чаяня...
Пра што ён думаў у баі няроўным?
Душыла хіжа свастыка зямлю,
Расхлістаную, да пакуты родную...
Пра што ён думаў у баі няроўным?
Фашысцкія знішчальнікі, як восы,
Па двое наляталі на яго.
О неба, неба, стань ты смертаносным
Для подлага захопніка твайго!
І помстай адзываліся нябёсы
За руйнаваны беларускі дом —
Палалі танкі на шашы між сосен,
З-пад ног чужынца вырываўся дол.
Даруй, матуля! Некалі было
Цябе згадаць бязвусаму салдату:
Радзіму б засланіць сваім крылом!..
Падлічваць Перамога будзе страты...
Сівелі азёры з бяды і адчаю,
Чарнелі ад гора крывавага дня...
...Віецца з журбой непазбыўнаю чайка:
У небе згарэла яе чаяня...
ЗВЫЧАЙНАСЦЬ ПАД МІРНЫМ НЕБАМ
Гарэзяць на падворку дзеці.
Курыць туманам нізкім пожня.
Усё звычайна ў гэтым свеце:
І першы ўсхліп, і ўздых апошні —
Як дым над комінам вясковым,
Як тонкі месяца акрайчык.
Спакон вякоў было такое:
Смяюцца людзі, людзі плачуць.
Ступае на каціных лапках
Ноч зорна-жнівеньскае масці.
Чаму ж ад кволай думкі зябка—
Што згэтуль знічкай мне прапасці?
Усё звычайна ў гэтым свеце,
І першы ўсхліп, і ўздых апошні—
Былі каб толькі вечна дзеці,
І дым над комінам, і пожня!
Ды як набыць бясстрашной сілы
Без горычы, без наракання
Сысці ў нябыт, а што любіла —
Пакіыуць тут усё дазвання,
Калі й надзеінка не свеціць,
Што ўпэўніцца зноў будзе можна:
Усё звычайна ў гэтым свеце—
І першы ўсхліп, і ўздых апошні?..
Гляджу на куст шыпшынавы з тугою:
Не ўбераглі яе калючкі цвету.
Дзеля чаго ж яны тады на голлі?
Маўчыць маё дасведчанае лета.
Ажно да ўзлесся з сонечнай палянай
Усеўладарна падступіла жыта.
Нямала і ў мяне галін зламана
Чужым і ўласным хапатлівым бытам...
Спакой — не здзьмуць апоўдню
й парушыны
З ліста, ён і не сіліцца дарэмна.
Я знаю: быць шыпшынаю шыпшыне,
Пакуль зямлі трымаецца карэннем.
І ўсё ж на куст гляджу, гляджу
з тугою—
Не ўбераглі яго калючкі цвету.
Дзеля чаго яны тады на голлі?
Маўчыць маё дасведчанае лета.
Як рана васількі завасільковелі,
Ці гэта я спазняюся? Няўжо
Мінулася вясна? Адна аскоміна
Перапарэлых, выгарклых дажджоў...
Спазняюся. Ва ўсім... І рассыпаюцца,
І выпадаюць звёны спакваля,
Як поры года з пачуццёвай памяці,
Памкненняў, дружбы звёны...
А ў палях
Красуе жыта! Як і трэба ў чэрвені.
Не знае глеба ленасці душы.
Каля дарогі ў каласоў гушчэвіне,
Як вокліч лета, васілёк дрыжыць.
Цік-такае гадзіннік.
Беспаваротна падаюць секунды
І несціхана ўсё глыбей, глыбей
Дзень нашай першай стрэчы
Засыпаюць.
Гара секунд —
Напластаванне друзу
Быцця майго зямнога...
Ды часам
Дзень сустрэчы першай нашай
Устрапянецца, павядзе крыламі,
Дзівосны, несмяротны, быццам Фенікс,
Устане з тлену часу
І ўзіраецца
Дапытліва, трывожна, недаўменна:
Што сталася нядобрае са светам?
Што ў ім увогуле не так, як трэба?
Чаму
Цяпер забараняць я мушу
Уласнай песні, каб яна не смела
Гучаць найлепшай нотай —
Тваім імем?
Быццам не змяркае, не паўзмрок,
А лістота ў садзе пагусцела.
«Ты несправядлівая! — папрок,
Як удар прыцэльны. —
Жорстка ад слабых патрабаваць,
Што пад сілу ўпэўненым і дужым».
Патыхнула пыльная трава
Заляжалым плюшам...
Стрыманы, кароткі ветру ўздых
Цішыню напятую парушыў, —
І раптоўна дрэвы і кусты
Калыхнуліся да дзвюх ігрушын,
ПрыўзнялІся, каб хоць трохі стаць
Вышай каля іх, высокіх самых:
Там, на іх разгорнутых лістах
Сонца вечаровае пісала.
Казалі тыя, хто пабачыў веку,
Казалі мне, што час — найлепшы лекар:
Ен незагойную загоіць рану,
Калісьці беспараднаму — дасць раду.
Я ж не прымала мудрых слоў на веру:
Так пахла — да бяспамяцця — аерам,
Так першабытна уставала поўня,
Каб нашу непрыкаянасць запоўніць,
Каб паяднаць і думы нашы й вусны...
Наіўнасць горкая, з цябе смяюся!
Якая дзіўнасць... Аж неверагодна...
Цвярозы ліпень, чабаровы свет,
І раптам — кропляю нябёс пагодных —
Званок світальны сон-травы ў траве.
Якая дзіўнасць... Дзе, у чым прычына,
У якой нястачы вод, святла, цяпла,
Што кветка толькі зараз расцвІла,
Свой май у ліпні толькі прыручыла?
Якая дзіўнасць... Я крануць не смею
Бунтоўны, пе ў пару, яе агонь:
У цвярозасці чабору страсна спее
Званок няспраўджанага сну майго.
Мы стрэнемся, хоць нас ужо не будзе,
Не будзе ні мяне, ані цябе.
Наступнікі, нязнаныя нам людзі,
Аявяць немагчымае цяпер.
І той, хто нас адорыць стрэчай гэтай—
Сярод уласнай лютае зімы
Знячэўку словам нашым абагрэты—
Не будзе нават всдаць ён, што мы
Нягучнай тою, запаветнай песняй,
Што болем адазвалася на боль,
Нябачана ў чужой душы ўваскрэслі.
...А тут я размінулася з табой.
...I ўскіне возера, ускалыхне
З таемнага прадоння белы ранак.
Мой светлы друг!..
Вялікшае, што мне
З вялікшых радасцей наканавана.
Мой шчодры друг!..
Адзінае, над чым
Уладны тлен не будзе мець улады,
Калі, як скнара, прымсцца лічыць
Па мне
маю
за права дыхаць
плату.
Усё ягоным будзе, нат пітво
З кастальскае крыніцы, нат маўчанне.
Без намагання толькі вобраз твой
Узмые горда з рук яго кашчавых.
Калі ж пад восень кіне цераз луг
Дарогу месяц, выштукуе срэбрам,
Я і з нябыту ўбачу: ты, мой друг...
Душ знітаванасць...
Хваль азёрных грэбні...
Быць разам выпадае нам так мала.
Забудзь трывогу вечную сваю,
Прыляж, мая натомленая мама,
Як некалі ты мне, табе спяю.
Задрэмлюць веі над вачыма карымі —
Не дам упасці й парушынцы я.
Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,
З вясной сваёю, любая мая.
Хоць кропля з абяцанага нам маем
Збываецца праз мулкія гады.
Прыляж, мая даверлівая мама,
Спяю табе, як мне спявала ты.
Задрэмлюць веі над вачыма карымі —
Не дам упасці й парушынцы я.
Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,
З вясной сваёю, любая мая.
Любоў нябёсы над табой трымае,
Любоўю зораць дні ў тваім акне.
Прыляж, мая усмешлівая мама,
Спяю табе, як ты спявала мне.
Задрэмлюць веі над вачыма карымі —
Не дам упасці й парушынцы я.
Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,
З вясной сваёю, любая мая.
Бярозавым святлом упала поўня
У ціха разгайданы ветрам гай.
Абавязкова некалі прыпомніць
Табе твая пічаслівая туга
І гэты гай, і апантанасць поўні.
Пачуццяў іншых абарваўшы прывязь,
Абавязкова вернецца сюды
Твая душа,
як па жывіцу, прыйдзе
Да гэтае крынічнае вады,
Пачуццяў іншых абарваўшы прывязь.
Яна адна тут, ясная крыніца.
Цяпер ты і не думаеш, бадай,
Што толькі ў ёй адзінай і бруіцца
Жыццё, якім гаворыць з намі гай.
Любоў... Яна — як гэтая крыніца...
Бярозавым святлом упала поўня...
Табе здаецца, незалежны ты,
Раз не са мной — недасятальны, значыць.
А я схілюся да рачной вады,
І ў ёй не мой, а твой адбітак бачу.
Табе здаецца, вольны ты казак,
Калі ў пачуццях гэткі асцярожны.
А варта мне адно слаўцо сказаць—
І ўздрыгнеш ты шчасліва і трывожна.
Калі чым насцярожыла, забудзь.
На незалежнасць я не пасягаю.
Мне б толькі твае вочы прысягалі,
А будзь такі, як ёсць. Ты толькі будзь!
Ну вось, зноў арабіны адцвілі,
Шчэ ў адзін чэрвень велічна ўваходзяць.
Хто я? Дзеля чаго тут, на зямлі?
Нашто брыла тысячагоддзі,
Пакуль, як арабіна ў лета, крок
У гэтую хвіліну не зрабіла,
Якая — памылкова ці знарок?—
Са сну маю свядомасць абудзіла?
Лістоты й гронак вязіва шуміць
Прад небам вечнае зачараванне.
А я — а я ўсяго кароткі міг,
Працяг у часе нечых існаванняў.
Працяг іх лепшых помыслаў, відаць,
Надзея іх няздзейсненых памкненняў.
Я ж чую, чую: плодная вада
Упарта акрынічвае карэнне
Маё; і я — за продкаў, за сябе—
Распростваю спіну, увысь цягнуся.
Ідуць у задуменні, не ў журбе
У песню
арабіны Беларусі.
Сумна мне, божа! У сто пераліваў
Захадам граеш ты мне прамяністым,
Гасіш валошкавай хваляй імклівай
Зорак агністасць...
Хоць залаціш неба й мора так гожа, —
Сумна мне, божа!
Голаў падняўшы, як колас нішчымны,
Моўчкі стаю ў здавалёнасці ленай.
Воку чужому такім ціхамірным
Здамся, напэўна.
Ты толькі ведай, што сэрца трывожыць, —
Сумна мне, божа!
Нібы малое, што не адпускае
Маці без плачу, — я блізкі рыданню
Бачыць, як сонца мне з хвалі кідае
Промень расстання.
Хай яно ззянне назаўтра памножыць, —
Сумна мне, божа!
Тут, над марскою бурліваю пашчай, —
Сто міль ад берага, сто да другога, —
Сёння буслоў цёплакрылых пабачыу
У лёце строгім.
Я ж іх вітаў і над польскаю пожняй, —
Сумна мне, божа!
Тое, што думаў пра смерць я так, многа,
Роднага дому не ведаў гадамі,
Быў як вандроўнік у цяжкіх дарогах,
Пад перунамі,
Што не ўгадаць, дзе ў магілу паложаць, —
Сумна мне, божа!
Помніку-стражу ніколі не ўсведчыць,
Дзе будуць тлець мае белые косці.
Тым, хто на могілках — па-чалавечы
Век мне зайздросціць.
Прыстань мая быць спакойнай не можа, —
Сумна мне, божа!
Часта дзіця на радзіме далёкай
Шлях мой малітвай гарачай асвеціць.
Ды не к айчыне нясе маю лодку, —
Гоніць па свеце.
Мусіць, малітва мне ўжо не паможа, —
Сумна мне, божа!
Гэтае неба пры сонца заходзе,
Гэту раскошу вясёлкавых цудаў
Новые людзі і цераз стагоддзе
Бачыць тут будуць.
Пакуль не зміруся, што знікнуць
я можу, —
Сумна мне, божа!
Мо нічога ў жыцці й не засвеціць?
Яшчэ год, яшчэ два, яшчэ ікс...
Маіх думак чорныя лебедзі
адплываюць Віслаю ў Стыкс.
Ведаў я, што мне сэрцам тут грызці,
што за ўдары прыняць мне найперш,
не разлікам, не хцівай карысцю
будаваў я жыццё і верш.
Моц сардэчная ж песні маркотай
пераедзена, быццам іржой, —
цемру ночы здушанай нотаю
толькі крык прашывае мой.
Ды навек юны я ў крыку гэтым!
Перуны? — Што ж, хай б'юць у мяне!
Не паддамся я гэтаму свету,
свету гэтаму крыкну: не!
Блаславёна часіна, якая ўсім дорыць
вяртанне...
Звыкла гаўкаюць цюцькі, напавер,
у парыве вітання.
Граблі месцяцца ў рад каля клуні;
і шумна, і людна;
зараз кожны, каб змыць спёку дзённую,
рушыць да студні.
Кій заместа каня — я нашуся наўскач
панадворкам.
Азірае змярканне хату ў яблынях
месячным вокам.
Брат стрыечны, які, трохгадовы,
ўтапіўся у ставе,
свае граблі таксама ля сцяны, побач
з іншымі, ставіць.
Бабка сварыцца з ганка, што жартаў
даволі ўжо, годзе,
(з маладзіцамі жарты да граха,
як вядома, даводзяць!).
Пад насценнаю лямпай на доўгім стале
мноства місак:
там тварог з малаком, між якім шнырыць
бляск вёрткім лісам;
(шчэ ніхто не сядае за стол,
шчэ вядзецца бяседа
у чаканні на ўсіх. Хай вяртаюцца
з белага свету,
хай прыходзяць з акопаў і сцюж,
са счарнелага глогу,
з невядомых расстанняў-разлук,
з меандрычнай дарогі).
Вокны насцеж, і з цемрадзі, што загусае
жывіцай,
цвыркуны і мацейка, спакушоныя лямпай
начніцы.
Вечар зноўку зычлівы, таму мітусні ані
звання.
У абуджаным рэху выцікоўваю столькі
вяртання!..
Вечар гэтакі ціхі, што па лесе,
як прывід, блукаю,
а ўсе чыста імёны абліччы свае
спатыкаюць.
Лямпа там, па-за лесам, тварагу там
цэлыя горы.
Упаду на мурог у адрыне, знясілены
зморай.
Блаславёна часіна, якая ўсім дорыць
вяртанне,
нават зайцу таму, нават зайцу, што
бацька падраніў.
Ну, вось і ўсё. У прыдарожнай яме,
Знямоглы, хворы, жду канца свайго.
А людзі, пэўна, думаюць, што п'яны...
Тым лепші Мне іхні жаль ні да чаго.
Ах, людзі, людзі, вочы не адводзьце,
А медзякі ўжо вашы не ў пару.
На фэсты, на піры — хутчэй праходзьце!
Стары жабрак, без вас я, сам памру.
Вось дзе са свету прыбірае старасць
Бо ўжо ж не голад — галадаць прывык.
Меў на лякарню ўсе надзеі, марыў,
Што там сканаю, маю ўсе правы.
Але куды ні ткніся — ані блізка:
Галеча, гора — нібы на бяду.
Што ж, вуліца, была ты мне калыскай, —
Стары жабрак, тут і труну знайду.
Калісь прасіў я, малады, здаровы,
Каб навучылі рамяству мяне.
«Прэч! — быў адказ рамеснікаў
суровы. —
Саміх жабрацтва хутка не міне».
Вы ж, багацеі, што — «працуй!» — крычалі,
Кідалі костку са стала падчас,
Паначаваць у хлеве дазвалялі, —
Стары жабрак, не, не кляну я вас.
Я мог бы красці, горкі бедалага,
Навошта мне — па старцах лепш пайсці.
Хапала толькі на адно адвагі:
У полі бульбы ў торбу награбсці.
Ды імем караля за мной, бязвінным,
Не раз, не два турэмны ключ грымеў,
І гвалтам адбіралі скарб адзіны, —
Стары жабрак, я ж толькі сонца й меў.
Бадзяга ці радзіму мае зроду?
Што мне да вашых вінаў і хлябоў,
Да вашай славы, фабрык і заводаў
І да прыгожых ды пустых прамоў?
У доме вашым, што без бою здаўся,
І дзе захопнік вольна жыраваў,
Як дурань, я слязамі абліваўся, —
Стары жабрак, з яго рук хлеб я браў.
О людзі, людзі! Што не раздушылі,
Як чарвяка нікчэмнага, зараз?
Або чаму ж вы лепш не навучылі,
Як жыць мне на дабро для ўсіх для еас?
Не чарвяком, а мурашом я стаў бы,
Страчаў бы ў шчасці кожную зару,
Вас, як братоў, любіў бы, шанаваў бы, —
Стары жабрак, як вораг ваш памру!
Даткнуся да цябе і веру і не веру
Што час разлук мінуў што разам мы не ў сне
Ты побач ты са мной і я твая імперыя
На гора і на шчасце вернае
І ўсё ж здаешся ты такой далёкай мне
Калыша нас нясе ў краіну цудаў слодыч
Але прачнуся я вярнуся з царстваў тых
Маё дыханне ў твар табе нібыта словы
Нібыта жджэ нас ростань знову
Не варухнешся ты ты ўжо не чуеш іх
Заснула доўеа я лаўлю яе маўчанне
І як ігрок які чытае на касцях
Свой пройгрыш да грудзей тулю яе адчайна
Бяссільны перад гэтай тайнай
Неспасцігальнай тайнай быцця і небыцця
А потым новы дзень з адсутнасці таемнай
Цудоўней ад святла яе мне верне зноў
І стане дзень працягам ночы неаб'емнай
Бо з ёю вечна неад'емна
Пяшчота цемнаты як сон найлепшых сноў
Жыццё як спеў п'янкі мільгне мы поўнім чару
О жонка о мой боль мой бог трынаццаць год
Выследжваў бы тваё напеўнае маўчанне
Ніколі гэтымі вачамі
Не наталяючы ўжо голаду майго
Трынаццаць хмельных год трынаццаць
зім і летаў
Трымцеў бы над табой хімеры цікаваў
Трынаццаць год у страху
пяшчотна-горкім гэтым
Калі ўсе небяспекі свету
Прыдуманыя мной набожна б замаўляў
Як мала для каханкаў тысячы й адной ночы
Трынаццаць год як дзень агонь
няшчадны той
Што па шматку папеліць хочаш ці не хочаш
Кілім наш па якому крочым
Магічны наш кілім самотнасці святой
У самоце, і прагну застацца ў самоце,
у самоце пакінуў мянс мой каханы,
у самоце, без друга і ягамосці,
у самоце з адчаем, з журбой нсчуванай,
у самоце ў цярпенні звыш сіл апантаным,
непапраўнай бязвыхаднасцю здратаваная,
у самоце і немілаваная.
У самоце ля вокан, ля брамы ў самоце,
у самоце на дворышчы, ценем затканым,
у самоце, каб горкай слязою зыходзіць,
у самоце у маўчанні і енку скаваным,
у самоце з усім, што наканавана,
быць наложніцай сцен чатырох пакараная,
у самоце і немілаваная.
у самоце заўжды, і паўсюдна ў самоце,
у самоце, куды ні пайду, дзе ні стану,
у самоце, дзе з розумам сэрца ў нязгодзе,
у самоце з маркотаю неўтаймаванай,
у самоце з нічым не загойнаю ранай,
занядбаная ўсімі, нідзе не чаканая,
у самоце і немілаваная.
Як, гэта нялёгка — вясёлай быць
песеньцы ў болі,
Як гэта пакутна — у цуглях адчаю
ўсміхацца,
Сярод весялосці чужой бестурботнай
здавацца,
Хоць сэрца не мае ад роспачы чорнай
патолі.
Ды трэба рабіць, як усе. Ні знарок,
ні міжволі,
Ні рухам, ні словам пра мукі свае
не прызнацца.
Так гэта нялёгка — вясёлай быць
песеньцы ў болі.
Ніколі яшчэ не карала бязлітасней доля.
Як гора схавала, ад лёсу свайго
не схавацца.
Хоць душаць рыданні, мне трэба, мне
трэба смяяцца,
Каб боль мой па імені не адазваўся
ніколі.
Так гэта нялёека — вясёлай быць
песеньцы ў болі.
Абяцаеш мне вечна: «Прыйду, я прыйду».
О надзея! Цябе я да кропелькі вызнаў,
Абяцанкі твае толькі сэрцу труцізна,
Бо заўжды я табой ашуканы брыду.
Каб жа зведала ты маю скруху-нуду,
Лёгкай птушкай над ёй праляцела б
наўмысна.
Абяцаеш мне вечна: «Прыйду, я прыйду».
О надзея! Цябе я да кропелькі вызнаў.
Не аддзячыш спаўна мне, пакуль горкіх
дум
Не аблегчыць хоць трошкі з рукі тваёй
існасць.
Пра душэўны спакой я ўжо гэтулькі
высніў...
Што ж ты, жорсткая, толькі, нібы
на бяду,
Абяцаеш мне вечна: «Прыйду, я прыйду»?
З бяздоннай студні ўдумнасці маёй
Ваду надзеі ўпарта здабываю,
Бездапаможны, часта ж выяўляю,
Што перасох струмень гаючы мой.
Крынічная, крыштальная парой,
Парою каламутная, цвілая.
З бяздоннай сгудні ўдумнасці маёй
Ваду надзеі ўпарта здабываю.
Атрамант расціраю дбайна ў ёй,
Паперы ліст бяру, ды падступае
Падступны лёс, паперу шкуматае
І ўсё шпурляе ў жорсткасці сеаёй
У бездань студні ўдумнасці маёй.
Даўно ўжо сыты мною свет,
Так, як і я даўно ім сыты;
Усё глухой імглой спавіта,
Хаця б дзе-кольвечы прасвет.
Дарма... Адны аскалы бед,
Тугі, распусты непрыкрытай.
Даўно ўжо сыты мною свет,
Так, як, і я даўно ім сыты.
Душу аддай за веры цвет,
Калючкі ж задарма — і квіты;
Ці ж дзіўна, што так хваравіта
Кладзецца скарга ў запавет;
Даўно ўжо сыты мною свет.