КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Каб жыць… [Дмитрий Максимович Акулич] (fb2) читать постранично, страница - 13


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

спустошаны нейкі, проста моўчкі ўстаў і схаваў у скрыначку ўлётку. Выйшаў на двор. Увесь гэты дзень і палову наступнага, Паліна не магла супакоіцца. Дочкам было балюча глядзець на маму. Усё ж яна не моцна верыла таму, што прачытала. Не жадаючы згаджацца з гэтым, матчына сэрца падказвала ёй, што яе дзіця жывое.

Праз два месяцы ў хату пагрукаў паштальён, дванаццацігадовы хлопчык. Прыйшоў ліст ад Сцяпана. Сын доўга быў пад заваламі пасля абстрэлу. Раненне вачэй, спіна ў шнарах. Аскепкі ў лёгкіх, аперацыю ніхто не рабіў. Яму засталося жыць колькі зможа. Ногі сарваныя. Усё цела ў швах. Доўга ляжаў у шпіталі, як трохі ачомаўся і добра сябе адчуў, адразу ж напісаў дадому. Радасная навіна аб жывым сыне супакоіла сэрца маці і бацькі.


***


Гукі выбухаў і стрэлаў болей не чуваць. Смутак і сум ад разбурэнняў, ад наступстваў, на сэрцы адчуваюць жыхары Пратасоў. Вайна ад іх сыйшла. Але ўсё вакол прапала, згарэла, трэба аднаўляць. Шмат драўляных крыжоў – у лясах, на палях, каля канаў. Мужыкі вяртаюцца з фронту. Раздаецца дзіцячы смех на бляклых вуліцах.

Мінулыя гады ажывалі ў сэрцах людзей, іх зноў трывожылі ўспаміны.

Гэтыя чатыры гады вайны здаваліся вечнасцю…