КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Ён знойдзе яе... [Вячаслаў Адамчык] (fb2) читать постранично, страница - 12


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

усыпанай буйным чорным гарошкам сукенцы, нібы ластаўка, нячутна і хутка ляцела сюды, да яго. Ён падаўся ёй насустрач. А яна, пырхнуўшы чорнымі бровамі, дзіўна паглядзела на яго і саступіла з дарогі.

«Дзівак! — усміхнуўся сам сабе Косця. — Палохаю незнаёмых дзяўчат...» — I, не спыняючыся, звярнуў у доўгі, заліты маладым сонцам калідор; яшчэ здалёк убачыў знаёмую шыльдачку «Прыёмная дырэктара»; хутка падышоў да дзвярэй і рашуча пастукаў...