КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Ах, Міхаліна, Міхаліна [Іван Пятровіч Шамякін] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

прывучала нявестку да парадку, выхоўвала акуратную гаспадыню, добрую жонку свайму сыну. Я ж была дзікая, лясная. Мяне інстытут не вельмі «абгабляваў». Не вучылі ж нас там смачна гатаваць, прыгожа стол сервіраваць і культурна прыслужваць... мужу. Між іншым, мне доўга здавалася, што Генадзь яшчэ больш «сукаваты», чым я, што ён абыякавы да ўсяго гэтага педантычнага парадку, які завяла і падтрымлівала маці, што ён, як малое дзіця: дзе ні ступіць — зробіць беспарадак. Я не аднойчы думала пра свякруху: «Усіх яна ўмее выхоўваць, нават мяне так хутка «прыцёрла» да свайго густу і ладу, а ўласнага сына не здолела выхаваць».

Той дзень быў мой. Мне адной прыйшлося гатаваць снеданне, падаваць на стол. I гэта трохі сапсавала настрой: адчувала, што не паспею прыбрацца сама так, як хацелася. А тут яшчэ гэтая кофтачка

не давала спакою. Якую прычыну прыдумаць, каб надзець яе?

— Што з табой, Міхаліна? Нейкая ты сёння... узбуджаная,— і паглядзела на сына: ці не пасварыліся мы? Яна вельмі асцерагала нас ад сварак.

Генадзь еў і чытаў. Ён часта так рабіў. Адзін парушаў урачыстаснь трапезы. Гэта яго дурная звычка не падабалася і мне: я не раз казала, што ён падае дрэнны прыклад Сашку.

Генадзь дагэтуль, здаецца, нічога не чуў — так захапіўся часопісам. А матчына пытанне пачуў адразу і адказаў за мяне з паспешлівасцю, не пракаўтнуўшы страву:

— Гэта яна прамову рыхтуе ў гонар завуча. Урачысты панегірык.

Я засмяялася: словы мужа падказалі мне хітрую думку.

— Як ён, Геня, — ты ж сустракаў іх учора,— не сухар?

— Аляксандр Дзямідавіч? Здаецца, нічога... Не сухар.

— Жарты разумее?

Муж адарваўся ад кніжкі, паглядзеў на мяне. Усміхнуўся:

— Міка! Адна ты ўмееш пачынаць знаёмства з жартаў.— I прыгадаў, як мы з ім пазнаёміліся.

— А хіба дрэнна?

— Ну, нам не было калі яшчэ жартаваць. Памаглі згрузіць рэчы, выпілі на чамаданах па чарцы — і бывайце здаровы, уладжвайцеся самі. Мы ўсё-такі выхаваныя людзі. Інтэлігенты.

— А што калі мы з Маяй прывітаем яго на дзвярах? Мама, у каго з класікаў ёсць што-небудзь такое... на прыезд начальніка? Падкажыце. Оду якую-небудзь...

— У каго? Не ўспомню я адразу. Ты ж — літаратар.

— I я не помню. Ну, мы зімправізуем. Не пакрыўдзіцца?

Антаніна Аркадзеўна з ласкавым дакорам паківала галавой.

— Выдумшчыца ты, Міхаліна.

— А пакрыўдзіцца — адразу будзем ведаць, што за чалавек.

— Ён то не пакрыўдзіцца. Але што падумае пра вас Павел Адамавіч? — спытаў Генадзь.

Ёсць у нас дужа сярдзіты стары — фізік, які чамусьці проста, здавалася, ненавідзеў нас, маладых настаўніц. Толькі настаўніц. Жарты нашы часам псуюць яму настрой на тыдзень. Ён чмыхае, плюецца і нават даходзіць да таго, што скардзіцца на нас вучням, але зноў-такі толькі хлопцам са старэйшых класаў, якім завышае адзнакі, а ўсім дзяўчатам заніжае. За гэта мы яго моцна клявалі на педсаветах. Але ўвогуле сур’ёзна не злаваліся на старога жонаненавісніка, кпілі з яго дзівацтва, дражнілі, адным словам — забаўляліся.

Прыгадаў яго Генадзь — і я пляснула ў далоні.

— О, у такім разе мы абавязкова гэта зробім! Адразу двух зайцоў заб’ем! Трох! Пазнаёмім завуча з нашым «Анікумам».

Чаму «Анікум»? Адзін інспектар некалі сказаў пра Паўла Адамавіча: «Арыгінальны стары! Унікум!» А хадзілі плёткі, што стары тайком зазірае да сваёй кумы Ані. Нашы насмешніцы тут жа перакруцілі: замест «Унікум» — «Ані-кум».

Аднак, што гэта я расказваю дробязі?

Адным словам, я знайшла прычыну, каб здзейсніць сваё жаданне. Ва ўсялякім разе плацце, пасля такой размовы, магла надзяваць смела. А вось кофтачку...

Прачнуўся наш сын. Паклікаў мяне, як заўсёды,— гучна, настойліва:

— Ма-ма!

На Сашкаў кліч мы часта раней, калі ён толькі навучыўся гаварыць, кідаліся ўтрох. Але потым я паводзіла сябе больш стрымана і давала бацьку першаму нацешыцца сынам. Рабіла гэта не без хітрасці. Я трошкі раўнавала яго да Сашкі, калі гэта можна так назваць. I да маці. Калі Генадзь чытаў і клікала я, то пяць разоў, можа, трэба было паўтарыць, ці павысіць голас, каб адгукнуўся. А пакліча Сашка — адразу чуе, адразу кідаецца да сына. I калі маці кліча — адгукаецца хутчэй, чым на мой голас. Дробязь, але мяне гэта трохі крыўдзіла, ва ўсякім разе закранала не вельмі прыемна. За маю маленькую крыўду гэтую помсціў Сашка. Так было і ў тую раніцу.

— Чый я чую галасок? — замілавана забубніў у зацямнёнай спальні Генадзь.— Хто мяне кліча?

Сашка адказаў сярдзітым дзіцячым баском:

— Адыдзі. Не цябе заву. Я маму заву.

Вось яна, тая маленькая сынава помста за няўвагу да яго мамы.

Я думала: «Як ты не падхалімнічай, як не дзьмухай на яго, не сюсюкай, а